17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1352 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1511. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 272 273 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 261 568 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1876 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 455 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 715 699 тэстаў.