Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Стд 2024

З пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся больш як 6,3 тыс. іншаземцаў

З пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся больш як 6,3 тыс. іншаземцаў
Фота з архiва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня беларускім бязвізам скарысталіся 6305 іншаземцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З пачатку года ў бязвізавым парадку Беларусь наведалі 3415 грамадзян Літвы, 1242 грамадзяніны і 288 неграмадзян Латвіі, а таксама 1360 грамадзян Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 806 911 іншаземцаў: 498 626 грамадзян Літвы, 186 043 грамадзяніны і 56 403 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 65 839 грамадзян Польшчы.

У пагранічным ведамстве нагадваюць, што беларускі бязвіз прадоўжаны да 31 снежня 2024 года.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі