Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2024

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася ў сталіцы Беларусі

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася ў сталіцы Беларусі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася сёння ў Мінску ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрываючы выстаўку-кірмаш, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў адзначыў, што гэта мерапрыемства кожны год пашырае гарызонты кнігавыдавецтва і дае магчымасць акунуцца ў новыя роздумы, сэнсы, новыя падыходы са-сапраўднаму адказных і па-сапраўднаму балеючых за справу аўтараў з Беларусі і сяброў з-за мяжы.

Максім Рыжанкоў упэўнены, што Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш за гады правядзення даказала, што дастойна знака якасці. "Калі б яго можна было прысуджаць падзеям і мерапрыемствам, каля лагатыпа трэба было б размясціць гэты знак якасці", - сказаў ён.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі гасцям і ўдзельнікам міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Х Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".

Асноўныя тэмы выстаўкі - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Год якасці, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і інш.

У гэтым годзе цэнтральным экспанентам "Міжнароднага квартала" стала Ісламская Рэспубліка Іран.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі