Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2015

XIХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пачала сваю работу

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі", прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пачала сваю работу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выстаўка з 5 па 7 мая пройдзе пад слоганам "Слова на службе міру". Прафесійная выстаўка "СМІ ў Беларусі" за гады сваёй работы стала не толькі неад'емнай часткай жыцця медыясупольнасці Беларусі, але і набыла статус форуму электронных і друкаваных СМІ міжнароднага ўзроўню. Традыцыйна ў выстаўцы акрамя беларускіх СМІ прымаюць удзел сродкі масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі, іншых краін СНД, Саюзнай дзяржавы, Кітая, Венесуэлы, Кубы і інш.

XIХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пачала сваю работуПраграма выстаўкі "СМІ ў Беларусі" разнастайная: пройдуць круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі, прэс-дыялогі "Роля СМІ ў асвятленні пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін", "Роля СМІ ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці", "Фотажурналістыка будучага: новыя трэнды", "Навуковы інтарэс", семінар "Новыя медыя Беларусі" з удзелам прадстаўнікоў вядучых СМІ Беларусі і іншыя мерапрыемствы.

XIХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пачала сваю работуСёння вечарам адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара", а 6 мая заслужаныя ўзнагароды атрымаюць пераможцы першага рэспубліканскага творчага конкурсу "Фота Беларусі".

У выстаўцы ўдзельнічаюць друкаваныя і аўдыявізуальныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, аб'яднаныя медыяструктуры, інтэрнэт-правайдары, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі і рэкламныя арганізацыі, выдавецтвы і тыпаграфіі.

XIХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пачала сваю работуУ гэтым годзе выстаўка праводзіцца сумесна з РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі ў НВЦ "БелЭкспа" (вул. Я.Купалы, 27). Экспаненты выстаўкі прадставяць новыя тыпы кантэнту, шляхі вырашэння пытанняў па арганізацыі вяшчання праз новыя каналы перадачы інфармацыі, стылістычнай спецыфікі анлайн-журналістыкі і іншых аспектаў. На першае месца выходзіць рэалізацыя патрэбнасцей грамадства ў атрыманні разнапланавай, якаснай, а галоўнае аператыўнай інфармацыі праз усе даступныя каналы камунікацыі. Правядзенне выстаўкі дасць магчымасць прадэманстраваць самыя перадавыя формы работы традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, прадставіць найноўшыя дасягненні беларускіх і замежных СМІ ў сферы вытворчасці кантэнту і выкарыстання ў іх рабоце найноўшых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, арганізаваць прафесійную камунікацыю ўдзельнікаў журналісцкай супольнасці, абмен лепшым вопытам, прыцягнуць увагу шырокага кола наведвальнікаў да навінак і лепшых узораў работы ў сферы масавай інфармацыі.

Арганізатары выстаўкі - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусі, НВЦ "БелЭкспа" пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ГА "Беларускі саюз журналістаў", Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, РУП "Дом прэсы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі