Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Лют 2023

Выставу да 105-годдзя з дня нараджэння П. Машэрава адкрылі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі

Выставу да 105-годдзя з дня нараджэння П. Машэрава адкрылі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі
Фота з архiва

10 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Выстава "З ХХ стагоддзем нараўне" да 105-годдзя з дня нараджэння П.М. Машэрава адкрылася ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца навукова-асветнага аддзела музея Зінаіда Кульша.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі да памятнай даты невялікую, але вельмі насычаную экспазіцыю, якая раскрывае асобу савецкага і беларускага партыйнага лідара. У прыватнасці, адноўлены дамашні рабочы кабінет Пятра Машэрава ў перыяд яго жыцця і работы ў Мінску на пасадзе першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі. Тут наведвальнікі могуць убачыць дакументы, асабістыя рэчы, кнігі з дамашняй бібліятэкі. На выставе прадстаўлена каля 80 прадметаў, якія дапамагаюць стварыць вобраз П.М. Машэрава - чалавека, настаўніка, сем'яніна.

"Да 80-гадовага юбілею Пятра Міронавіча музей сабраў вялікі комплекс матэрыялаў, перададзеных яго жонкай Палінай Андрэеўнай Галанавай, сябрамі і блізкімі. У нашых фондах захоўваецца каля 1 тыс. прадметаў, звязаных з Машэравым. У пастаяннай гістарычнай экспазіцыі адноўлены яго кабінет, у якім ён працаваў у 1955-1959 гады на пасадзе першага сакратара Брэсцкага аб'яднанага абкама КПБ. Канцэпцыя ж гэтай выставы - больш дамашняя: мы хацелі паказаць, якім быў Пётр Машэраў у жыцці - не як дзяржаўны і палітычны дзеяч, а як чалавек", - адзначыла Зінаіда Кульша.

Пётр Машэраў жыў пад дэвізам "Няма большага шчасця, чым жыць інтарэсамі Радзімы". У яго лёсе адлюстравалася ўся складаная і гераічная гісторыя беларускага народа ў савецкі перыяд. Яго заслугі адзначаны самымі высокімі званнямі - Героя Савецкага Саюза (у 1944 годзе) і Героя Сацыялістычнай Працы (у 1978 годзе).

Выстава "З XX стагоддзем нараўне" у абласным краязнаўчым музеі будзе працаваць з 10 па 20 лютага. Непасрэдна ў дзень нараджэння П.М. Машэрава, 13 лютага, тут пройдзе прысвечаны яму ўрок для вучняў Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі з вучэбна-адукацыйнай музейнай праграмы "Вялікай пахвалы дастойныя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі