Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Врс 2023

Выстава мастацкіх работ "Паэзія акварэлі" праходзіць у Прэзідэнцкай бібліятэцы

Выстава мастацкіх работ
Фота з архiва

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава мастацкіх работ члена Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Віктара Данілава "Паэзія акварэлі" праходзіць у Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Выстава экспануецца ў ходзе мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння. На ёй прадстаўлены пейзажы Беларусі і натурныя акварэльныя замалёўкі з Расіі. Віктар Данілаў сваімі работамі імкнецца паказаць, што ўменне любавацца прыгажосцю навакольнага асвету дапамагае знайсці гармонію з самім сабой.

Віктар Данілаў нарадзіўся ў 1946 годзе ў горадзе Сучан Прыморскага края (Расія). Ён скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава, загадваў эстампнай майстэрняй, выкладаў графіку ў сярэдняй школе нумар 90 г.Мінска, працаваў загадчыкам кабінета выяўленчага мастацтва Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў, кіраваў студыяй мастакоў-педагогаў Мінска ў Доме настаўніка.

Ён апублікаваў больш за 80 артыкулаў па мастацкім выхаванні, а таксама стварыў метадычныя дапаможнікі і вучэбныя праграмы па выяўленчым мастацтве для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў.

Работы Віктара Данілава знаходзяцца ў фондах музеяў Самарканда, Пскова, Мінска, Віцебска, Оршы, Ліды, Маладзечна, Заслаўя, Нясвіжа і ў прыватных калекцыях у Расіі, Англіі, ЗША, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Італіі.

Выстава дэманструецца да 27 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі