Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2013

Выстаўка "Адукацыя і кар'ера" 21-23 лютага збярэ ў Мінску прадстаўнікоў ВНУ з 10 краін

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 11-я міжнародная выстаўка "Адукацыя і кар'ера" 21-23 лютага збярэ ў мінскім Палацы мастацтва прадстаўнікоў ВНУ з 10 краін свету. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Спецыялісты ў галіне адукацыі, абітурыенты, студэнты і тыя, хто цікавацца рынкам адукацыйных паслуг, змогуць атрымаць дакладную і падрабязную інфармацыю аб магчымасцях вышэйшых навучальных устаноў, каледжаў, ліцэяў, устаноў дадатковай адукацыі і моўных курсаў. Сярод беларускіх удзельнікаў выстаўкі - вядучыя ВНУ краіны, Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Гомельскі інжынерны інстытут МНС, 26 ліцэяў і каледжаў, лінгвістычныя курсы і адукацыйныя цэнтры.

Асобным блокам будуць прадстаўлены ВНУ Расіі. Экспазіцыя прызначана садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, студэнцкім і акадэмічным абменам, сумесным навуковым даследаванням.

Акрамя таго, наведвальнікі азнаёмяцца з адукацыйнымі праграмамі еўрапейскіх краін (курсамі замежных моў, моўнымі экзаменацыйнымі курсамі з атрыманнем міжнародных сертыфікатаў, праграмамі падрыхтоўкі да паступлення ў замежныя ВНУ і інш.), больш даведаюцца аб навучанні і павышэнні кваліфікацыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій, бізнес-навучанні.

У праграме мерапрыемства - канферэнцыі, прэзентацыі, абмен вопытам работы. Гасцям будзе прадстаўлены навучальны комплекс Цэнтра праблем чалавека па вывучэнню сваіх здольнасцей, электронны даведнік абітурыента Беларусі, праграмы падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання "Стандарт" і "Інтэнсіў", карэкцыі ўзроўню ведаў "Рэпетытар-клас" і "Вячэрняя гімназія", школа "Алімпус" па рабоце з адоранымі дзецьмі.

 Праект "Адукацыя і кар'ера" арганізаваны камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачным прадпрыемствам "Экспафорум". Выстаўка праводзіцца ў Мінску штогод на працягу некалькіх гадоў, у 2012 годзе яна сабрала на сваіх пляцоўках больш як 90 ўдзельнікаў, яе наведалі больш як 12 тыс. чалавек.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі