Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2023

Выдавецкі праект "Генацыд беларускага народа" прэзентавалі на Маскоўскім кніжным кірмашы

Выдавецкі праект
Фота з архiва

31 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выдавецкі праект "Генацыд беларускага народа" прэзентавалі 31 жніўня на 36-м Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы, дзе Беларусь атрымала статус ганаровага госця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Часта кажуць, што лідарам на кніжных паліцах з'яўляецца мастацкая літаратура, лёгкае чытанне. Але гэта абвяргае прыклад кнігі "Генацыд беларускага народа", выпушчанай выдавецтвам "Беларусь" па матэрыялах Генеральнай пракуратуры. Кніга планавалася тыражом 1 тыс. экзэмпляраў, цяпер яе тыраж перасягае ўжо 17 тыс. - гэта рэкордная лічба для Беларусі. У сярэднім у нас паспяховым лічыцца тыраж у 2400 экзэмпляраў. А 17 тыс. - гэта абсалютны рэкорд нават для камерцыйнай літаратуры. Кніга запатрабавана, яна знайшла свайго чытача", - сказаў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.

На яго думку, запатрабаванасць гэтага выдання тлумачыцца ў тым ліку і тым, што яно закрывае пэўны прабел у ведах. "Прабел у той інфармацыі, якую мы па пэўных прычынах замоўчвалі, жадаючы быць талерантнымі і добрымі ў адносінах да нашых заходніх "партнёраў", - растлумачыў Уладзімір Пярцоў. - У гэтай кнізе - праўда аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, аб тых злачынствах, якія чынілі фашысты на тэрыторыі Беларусі, калі яны мэтанакіравана знішчалі мірнае насельніцтва, дзейнічаючы зыходзячы з рэалізацыі сваіх бесчалавечных планаў. І калі Генеральная пракуратура паказала ўсе гэтыя факты, калі правяла раскопкі, калі гэта кніга грунтуецца на дакументальных доказах следчых, тады з гэтымі фактамі не паспрачаешся".

"Гэта не ідэалагічныя домыслы фантастаў заходніх дзяржаў, якія стараюцца сказіць гісторыю. Гэта гістарычная праўда, і таму яна вельмі запатрабавана", - падкрэсліў міністр інфармацыі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі