Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2023

Вясковае наваколле і марскія краявіды: выстава пейзажаў Івана Фірцака адкрыецца ў Гомелі

Вясковае наваколле і марскія краявіды: выстава пейзажаў Івана Фірцака адкрыецца ў Гомелі
Фота Гомельскага обласнога цэнтра народнай творчасці

1 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Аўтарская выстава мастака Івана Фірцака "Адзін + два" адкрыецца 4 жніўня ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі больш як 25 пейзажаў аўтара, выкананых у тэхніцы алейнага жывапісу. Гэта розныя па стылі і тэматыцы карціны - ад адлюстравання наваколля вёскі да марскіх пейзажаў. "Сваімі работамі мастак уздзейнічае на падсвядомасць гледача. Пры гэтым сродкамі ўздзеяння выступаюць вобраз-сімвал, форма і колер. Наведвальнікі выставы знойдуць у работах тое, што кране іх сэрца", - перакананы ў абласным цэнтры народнай творчасці.

Разам з карцінамі аўтара будуць прадстаўлены і мастацкія работы яго дачок: Дар'і і Ганны Фірцак.

Экспазіцыя "Адзін + два" адрасавана шырокаму колу гледачоў. Азнаёміцца з ёй жыхары і госці Гомеля могуць у выставачнай зале ўстановы па 1 верасня. Уваход свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі