Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Сак 2024

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" стартуе 11 сакавіка

Усебеларуская акцыя
Фота з архiва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечаная Дню Канстытуцыі, стартуе 11 сакавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, кіраўнік праекта Вераніка Гудкова.

"У гэтым годзе праект прымеркаваны да шэрага знакавых юбілейных дат - 30-годдзя з дня прыняцця Асноўнага закона краіны і заснавання інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, - расказала Вераніка Гудкова. - Ініцыяваная ў 2004 годзе БРСМ патрыятычная ініцыятыва па ўрачыстым уручэнні заслужанымі людзьмі юным беларусам галоўнага ў іх жыцці дакумента - пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - стала добрай традыцыяй нашай маладой, незалежнай і суверэннай краіны. І ўжо 20 гадоў запар напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларусі ва ўсіх кутках краіны праходзяць урачыстыя мерапрыемствы ўсебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!".

Паводле яе слоў, урачыстыя мерапрыемствы "Мы - грамадзяне Беларусі!" будуць арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны з 11 па 15 сакавіка.

"Стартуе акцыя ў Канстытуцыйным Судзе. Гэты орган судовага кантролю адыгрывае важную ролю ў абароне канстытуцыйнага ладу нашай краіны і гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. У гэтым годзе толькі па лініі БРСМ запланавана 197 урачыстых уручэнняў з удзелам 3920 14-гадовых падлеткаў, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, лаўрэатаў конкурсаў, фестываляў творчай накіраванасці і іншых", - растлумачыла кіраўнік праекта.

Цэнтральныя мерапрыемствы акцыі запланаваны ў ЦВК, Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў, а таксама ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі