Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліс 2023

У Мінску пройдзе цырымонія закрыцця кінафестывалю "Лістапад"

У Мінску пройдзе цырымонія закрыцця кінафестывалю

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску сёння пройдзе ўрачыстая цырымонія закрыцця XXIX Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фестывалю.

Цырымонія пачнецца ў 18.00 у Доме кіно. На ёй будуць вызначаны пераможцы розных конкурсных праграм, а пасля цырымоніі адбудзецца паказ галоўнага фільма-пераможцы. XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў пад слоганам "Ствараем будучыню". У гэтым годзе на фестываль было пададзена 2087 заявак з 107 краін свету.

Кінафестываль складаўся з 5 конкурсных праграм: ігравога кіно, неігравога кіно, "Кіно маладых", анімацыйнага кіно, фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ("Лістападзiк"), а таксама пазаконкурсных паказаў. На фестывалі былі прадстаўлены фільмы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Кітая, Індыі і іншых краін. Гледачы наведалі дні расійскага, казахскага, сірыйскага і пакістанскага кіно, таксама змаглі ўбачыць кінастужкі з залатой калекцыі "Масфільма".

Фільмам-адкрыццём фестывалю стала камедыя "Кіношнікі" маладога беларускага рэжысёра Кірыла Халецкага, які адзначыў, што магчымасць адкрыць фестываль сваім дэбютным поўнаметражным фільмам для яго вялікі гонар. Кірыл Халецкі таксама сустрэўся са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і на кінастудыі "Беларусьфільм", каб падзяліцца сакрэтамі здымачнага працэсу.

У розных установах Мінска прайшлі творчыя сустрэчы, майстар-класы і дні адчыненых дзвярэй. Сярод іх творчая сустрэча з генеральным дырэктарам студыі "ВаенФільм", народным артыстам РФ, акцёрам, рэжысёрам, прадзюсарам Ігарам Угольнікавым. Усе жадаючыя таксама змаглі наведаць нацыянальную кінастудыю "Беларусьфільм", пазнаёміцца з тым, як робяць кіно, і паглядзець кінакарціны "Ліст чакання" і "На другім беразе".

У час фестывалю падпісаны пагадненні аб далейшым супрацоўніцтве з кітайскімі і расійскімі кінакампаніямі над новымі праектамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі