Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Жнв 2023

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная творчасці Улазіміра Кульваноўскага

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная творчасці Улазіміра Кульваноўскага
Фота арганізатараў

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Мастак у люстэрку сцэны", прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння беларускага тэатральнага мастака Уладзіміра Кульваноўскага, пачала работу ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У Вялікім тэатры оперы і балета Уладзімір Кульваноўскі працаваў з 1938 года. Ён стаў аўтарам дэкарацый і касцюмаў для такіх спектакляў, як "Міхась Падгорны" Яўгена Цікоцкага, "Трубадур" Джузэпэ Вэрдзі, "Шукальнікі жэмчугу" Жоржа Бізэ, "Падстаўная нявеста" Генрыха Вагнера, "Церам-церамок" Ільі Польскага, "Князь Ігар"  Аляксандра Барадзіна. З 1959 года з'яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў.

Паводле слоў вядучага навуковага супрацоўніка Музея тэатральнай і музычнай культуры Валянціны Дрозд, на выставе прадстаўлены самыя вядомыя работы Уладзіміра Кульваноўскага розных перыядаў. Усяго ў фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры захоўваецца 28 твораў мастака.

"Уладзімір Кульваноўскі быў не толькі аўтарам сцэнаграфічных работ, ён таксама захапляўся жывапісам і графікай. Так, ён стварыў серыю графічных твораў, прысвечаных старажытнаму Мінску. Наведвальнікі змогуць іх убачыць на выставе ў нашым музеі", - дадала Валянціна Дрозд.

Экспазіцыя будзе працаваць да 15 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі