Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Жнв 2014

Танцавальна-парашутны фестываль краін СНД плануецца правесці ў Мінску ў 2015 годзе

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танцавальна-парашутны фестываль краін СНД плануецца правесці ў Мінску ў 2015 годзе, расказаў сёння журналістам старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд дапамогі спартсменам-інвалідам" Валерый Каламіец, паведамляе БЕЛТА.

Спартсмены-калясачнікі на аэрадроме Баравая сёння зрабілі скачок з парашутам. Гэта мерапрыемства ўваходзіць у праграму рэабілітацыі інвалідаў-калясачнікаў і праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі спартсменаў да будучага этапу Кубка свету па спартыўных танцах на інвалідных калясках.

"Такую акцыю для людзей у інвалідных калясках мы праводзім ужо другі раз. Усе - ад кіраўніка да радавога лётчыка - выдатна разумеюць, што гэта вельмі добрая справа, якая робіцца на бязвыплатнай аснове. У юнакоў і дзяўчат ёсць магчымасць узняцца ў неба і з вышыні 2,5 тыс. м паглядзець на прыгажосць. На нейкі момант мы ператвараем іх у птушак. Гэта акрыляе, хлопцы і дзяўчаты становяцца больш мужнымі, больш храбрымі, больш дастойнымі грамадзянамі", - падзяліўся сваім меркаваннем начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі.

Старшыня Беларускага фонду дапамогі спартсменам-інвалідам Валерый Каламіец расказаў, што беларуска-расійскаму праекту "Сацыяльная рэабілітацыя інвалідаў праз танцы, працу і зносіны з прыродай" ужо 11 гадоў. Праект разгледжаны на чатырох пасяджэннях Саветаў СНД (па ахове здароўя, па справах маладзёжнай палітыкі, па фізічнай культуры і спорце, па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне насельніцтва) і рэкамендаваны да рэалізацыі на ўсёй прасторы СНД у якасці адной з асноўных сацыяльных мадэлей для маладых інвалідаў-калясачнікаў. Хутка праект будзе прадстаўлены на пасяджэнні Савета СНД па справах культуры ў Кішынёве.

"Танцы за вельмі кароткі тэрмін выводзяць з дэпрэсіўнага стану любога чалавека", - расказаў Валерый Каламіец. Выхаванцы танцавальнага цэнтра становяцца ўладальнікамі залатых, сярэбраных і бронзавых медалёў на чэмпіянатах свету, чэмпіянатах Еўропы, Кубках свету і іншых буйных спаборніцтвах. Разам з расіянамі ўжо заваявана прыкладна 100 медалёў. Сярод іншых дасягненняў - 19 сем'яў, якія склаліся з ліку тых, хто прайшоў сістэму комплекснай рэабілітацыі. У дзяўчат-калясачніц нарадзіліся 9 дзяцей.

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд дапамогі спартсменам-інвалідам" было створана яшчэ ў 90-я гады. Галоўная яго мэта і задача - рэалізацыя праграмы сацыяльнай рэабілітацыі праз танцы, працу і зносіны з прыродай. З 1999 года на базе спецыялізаванага танцавальнага цэнтра аб'яднання рэалізуецца міжнародная праграма па навучанні спартыўным танцам на інвалідных калясках. Цэнтр падрыхтаваў шмат спартсменаў сусветнага класа ў спартыўных танцах на інвалідных калясках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі