Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2023

Шэсць беларускіх універсітэтаў увайшлі ў спіс прэтэндэнтаў міжнароднага рэйтынгу Times Higher Education

Шэсць беларускіх універсітэтаў увайшлі ў спіс прэтэндэнтаў міжнароднага рэйтынгу Times Higher Education
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Фота з архiва

5 кастрычніка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. ГрДУ імя Янкі Купалы ўключаны ў спіс прэтэндэнтаў сусветнага рэйтынгу Times Higher Education (THE) 2024, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

У 20-ы выпуск Times Higher Education увайшлі 1904 універсітэты са 108 краін, што робіць яго самым буйным і рознабаковым рэйтынгам на сённяшні дзень. Яшчэ 769 універсітэтаў пазначаны ў спісе са статусам "прэтэндэнт".

На працягу дзевяці гадоў у аўтарытэтны рэйтынг THE ўваходзіць адна ВНУ нашай краіны - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У спісе прэтэндэнтаў шэсць універсітэтаў: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і  Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Рэйтынг разлічаны па новай метадалогіі WUR 3.0, якая ўключае 18 паказчыкаў эфектыўнасці. Эфектыўнасць установы вымяраецца ў пяці галінах: даследчае асяроддзе, якасць даследаванняў, адукацыйная дзейнасць,  міжнароднае супрацоўніцтва, прамысловыя інавацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі