Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2024

Шаранговіч паўтарыў беларускі рэкорд па галах за сезон у НХЛ

Шаранговіч паўтарыў беларускі рэкорд па галах за сезон у НХЛ
Ягор Шаранговіч. Фота Мінспорту

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч паўтарыў рэкорд сярод беларускіх ігракоў па закінутых шайбах за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раніцай серады па мінскім часе клуб беларуса "Калгары" прымаў "Анахайм". На трэцяй мінуце другога перыяду Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы сваёй каманды, зраўнаваўшы лічбы на табло. Гол нашага хакеіста "агеньчыкам" не дапамог - "Флэймз" у выніку пацярпелі паражэнне з лікам 3:5. Усяго Ягор правёў на лёдзе амаль 18 мінут, нанёс тры кідкі па варотах і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "-1".

Гэта шайба стала для Шаранговіча 29-й у цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі - ні адзін з беларускіх ігракоў у НХЛ раней не закідваў больш. Столькі ж кідкоў у сезоне-2010/11 нанёс Міхаіл Грабоўскі. На тое, каб пабіць дасягненне суайчынніка, у Ягора засталося 8 матчаў. Акрамя таго, Грабоўскаму належыць рэкорд па колькасці ачкоў за чэмпіянат (58), у Шаранговіча на гэты момант 54 рэзультатыўныя балы (29+25).

"Калгары", дарэчы, практычна пазбавіўся шанцаў на выхад у плэй-оф сезона-2023/24. У актыве "Флэймз" 73 балы і 12-е месца на Захадзе, ад прахадной восьмай пазіцыі канадскі клуб адстае на 14 ачкоў. Наступны паядынак "агеньчыкі" правядуць 5 красавіка ў гасцях у "Вініпега".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі