Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Жнв 2023

Сасновіч і Аляксандрава прабіліся ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Кліўлендзе

Сасновіч і Аляксандрава прабіліся ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Кліўлендзе
Аляксандра Сасновіч. Фота з архiва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам $271 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-расійскі тандэм перайграў амерыканскі дуэт Джэймі Лоб / Далайна Х'юіт - 4:6, 6:3, 14:12. У барацьбе за выхад у паўфінал Сасновіч і Аляксандрава сустрэнуцца з аўстралійска-амерыканскай парай Элен Перэс / Ніколь Меліхар-Марцінес.

Сёння вечарам Аляксандра Сасновіч (68-ы нумар сусветнага рэйтынгу) згуляе супраць Кацярыны Аляксандравай (22) у паядынку другога круга адзіночнага разраду. У 1/16 фіналу беларуска адолела амерыканскую тэнісістку Эму Навара (57) - 3:6, 6:4, 7:5.

Турнір у Кліўлендзе фінішуе 26 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі