19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 19-21 верасня 2012 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
Плануецца, што Рыгор Рапота сустрэнецца са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам, з сустаршынёй Канстытуцыйнага навуковага савета фонду "Сколкава" Жарэсам Алфёравым, прыме ўдзел у рабоце пленарнага пасяджэння савета фонду і мерапрыемствах рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікаў вёскі "Дажынкі-2012".
У праграме візіту таксама значыцца наведванне выставачнага цэнтра "Беларуская энцыклапедыя".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|