Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліп 2023

Рамантычную экскурсію па Ветцы арганізуюць 30 ліпеня

Рамантычную экскурсію па Ветцы арганізуюць 30 ліпеня
Фота з архiва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рамантычны бок Веткі пакажуць 30 ліпеня ўдзельнікам экскурсіі, арганізаванай у рамках праекта "ART-ветка", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Экскурсійны маршрут складзены Веткаўскім музеем стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. У праграме - наведванне вострава закаханых, дзе раскажуць, кім, калі і для чаго быў створаны гэты востраў. Удзельнікі экскурсіі ўбачаць ужо неіснуючую сядзібу Рэйнгальда і даведаюцца пра іншыя шляхецкія сядзібы Веткаўшчыны. Адметнасцю сустрэчы стане незвычайны чай з самавара па стараверскім рэцэпце з топленым цукрам.

Экскурсія пачнецца ў 12.00. Удзел бясплатны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі