Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Ліс 2023

Прэм'еру монаспектакля "Чалавечы голас" рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр

Прэм'еру монаспектакля
Фота з архiва

1 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэм'еру монаспектакля "Чалавечы голас" рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Прэм'ерны паказ спектакля адбудзецца 2 лістапада. Рэжысёр-пастаноўшчык - Каміля Хусаінава.

Як расказалі ў тэатры, "Чалавечы голас" - адно з экспрэсіўных, праніклівых і прыгожых твораў французскага драматурга і кінарэжысёра Жана Както. Нягледзячы на тое што твор быў напісаны ў 1928 годзе, ён не страціў сваёй актуальнасці і цяпер. Аўтар расказвае ў ім трагічную гісторыю кахання. Новы монаспектакль дапаможа задумацца над тым, на што здольны чалавечы голас, ці можа ён зрабіць чалавека шчаслівым або, наадварот, прымусіць пакутаваць, а можа, падарыць надзею.

Галоўную ролю ў спектаклі выканае актрыса Алена Крыванос, якая працуе ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры з 2002 года. На яе рахунку каля сотні разнастайных роляў. Яна ж выступіла ў ролі рэжысёра новай пастаноўкі.

Пачатак спектакля ў 18.30.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі