Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2023

Плыўцы Шымановіч і Шкурдай узначальваюць сусветныя рэйтынгі ў асобных дыстанцыях на кароткай вадзе

Плыўцы Шымановіч і Шкурдай узначальваюць сусветныя рэйтынгі ў асобных дыстанцыях на кароткай вадзе
Ілья Шымановіч. Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя плавання (World Aquatics) апублікавала рэйтынгі спартсменаў па выніках выступленняў на спаборніцтвах у 25-метровым басейне ў 2023 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод мужчын на дыстанцыі 100 метраў брасам лепшы вынік года мае наш Ілья Шымановіч. Рэкорд сезона беларус устанавіў у лістападзе ў Брэсце, пераадолеўшы стаметроўку за 56,33 сек. Таксама Шымановіч з часам 25,80 сек займае другое месца на 50 м брасам, уступаючы толькі італьянцу Нікола Марціненгі. На двухсотметровай дыстанцыі паказчык Ільі пяты ў свеце. Таксама сусветны рэйтынг у камбінаванай эстафеце 4х100 м узначальвае зборная Мінска ў складзе Ільі Шымановіча, Віктара Стасяловіча, Рыгора Пякарскага і Канстанціна Курачкіна.

Настасся Шкурдай. Фота з архiва

У жанчын у галоўным табелі на дыстанцыі 200 метраў на спіне лідзіруе Настасся Шкурдай, якая таксама ў лістападзе ў Брэсце паказала свой лепшы вынік. На стаметроўках батэрфляем і на спіне паказчыкі брастаўчанкі пятыя ў свеце. Акрамя таго, Шкурдай з 970 баламі першынствуе ў агульным жаночым рэйтынгу сярод усіх дысцыплін. Яе сяброўка па камандзе Аліна Змушко мае трэці час года на дыстанцыі 200 метраў брасам, пяты - на стаметроўцы і восьмы - на 50 м гэтым жа стылем плавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі