Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Жнв 2023

Перад стартам US Open Аляксандра Сасновіч апусцілася на 92-е месца ў рэйтынгу WTA

Перад стартам US Open Аляксандра Сасновіч апусцілася на 92-е месца ў рэйтынгу WTA
Фота Unsplash

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад пачаткам адкрытага чэмпіянату ЗША беларуска Аляксандра Сасновіч страціла 24 пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Сасновіч займала 68-е месца, а пасля выступлення на турніры ў амерыканскім Кліўлендзе, дзе яна прайграла ў другім раўндзе, апусцілася на 92-і радок. Арына Сабаленка знаходзіцца на другой пазіцыі, Вікторыя Азаранка займае 18-е месца.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 9955 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 8746;
3. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5945;
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 5670;
5. Унс Джабір (Туніс) - 4831;
6. Коры Гаўф (ЗША) - 4595;
7. Каралін Гарсія (Францыя) - 3820;
8. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3585; 
9. Маркета Вандроўшава (Чэхія) - 3401;
10. Караліна Мухава (Чэхія) - 2995.

У мужчын лепшы з беларусаў Ілья Івашка пакінуў першую сотню, займаючы 103-ю пазіцыю ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 9815;
2. Новак Джокавіч (Сербія) - 9795;
3. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6260;
4. Хольгер Рунэ (Данія) - 4790;
5. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4715;
6. Янік Сінер (Італія) - 4645;
7. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4580;
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4515;
9. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3605;
10. Фрэнсіс Ціяфа (ЗША) - 3050.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі