Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2015

НАН плануе стварыць у Мінску Алею славы беларускай навукі

17 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук плануе стварыць у Мінску Алею славы беларускай навукі. Аб гэтым паведаміў сёння ў час сесіі Агульнага сходу НАН дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Аляксандр Лакотка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"НАН Беларусі плануе пачаць будаўніцтва шматфункцыянальнай канферэнц-залы, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі акадэмічнага гарадка. Галоўная ідэя, закладзеная ў добраўпарадкаванне, - стварэнне Алеі славы беларускай навукі", - сказаў Аляксандр Лакотка.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН адзначыў, што комплекс будынкаў Прэзідыума НАН - знакавы гістарычны ансамбль, гісторыка-культурная каштоўнасць. "Але прастора перад будынкам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, добраўпарадкаванне якой па розных гістарычных прычынах не было завершана, плануецца рэканструяваць і стварыць тут - у архітэктурных нетрах акадэмічнай забудовы - бульвар навукі. Гэта магчымасць раскрыць унутраную тэрыторыю акадэміі на праспект, стварыць для горада яшчэ адну грамадскую рэкрэацыю", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лакотка растлумачыў, што ад манументальнай агароджы, якая таксама з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у напрамку да бібліятэкі будзе ісці алея. "У цэнтры яе плануецца ўстанавіць манументальную скульптурную бронзавую кампазіцыю "Залатое кальцо беларускай навукі", на якой будуць размешчаны фігуры выдатных дзеячаў беларускай навукі - Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага і іншых", - расказаў ён.

Акрамя таго, рэканструкцыя прадугледжвае будаўніцтва шматфункцыянальнай канферэнц-залы. "Гэты новы будынак дапоўніць прастору ад праспекта да бібліятэкі, якая сёння не мае архітэктурнага рашэння, завершанасці. Праектныя работы пачаліся ўжо, у бліжэйшым будучым гэты комплекс з'явіцца", - рэзюмаваў Аляксандр Лакотка.

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць сесія Агульнага сходу НАН - вышэйшага калегіяльнага органа ўпраўлення акадэміі. У яе рабоце прымаюць удзел амаль 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя вучоныя краіны. На сесіі Агульнага сходу разглядаюцца вынікі навуковай дзейнасці ў 2014 годзе і задачы развіцця НАН на 2015 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі