Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліс 2016

Мінск уваходзіць у топ-3 гарадоў для адпачынку расіян у навагоднюю ноч

Мінск18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск уваходзіць у першую тройку гарадоў для адпачынку расійскіх турыстаў у навагоднюю ноч. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

Самымі папулярнымі замежнымі гарадамі для сустрэчы Новага года сталі Прага, Талін, Мінск, Рым, Берлін, Рыга, Вільнюс, Вена, Парыж і Хельсінкі. Самая танная навагодняя ноч у Вільнюсе (менш за 3 тыс. расійскіх рублёў), а самая дарагая - у Парыжы (больш за 8 тыс. расійскіх рублёў).

Сярод расійскіх гарадоў найбольш запатрабаваны адпачынак у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Казані.

Рэйтынг заснаваны на даных пошуку і броні атэляў і апартаментаў для пражывання з 31 снежня 2016 года на 1 студзеня 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі