Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Врс 2023

Марафон па скандынаўскай хадзьбе, баль і танцавальны фэст пройдуць у Беларусі да Дня пажылых людзей

Марафон па скандынаўскай хадзьбе, баль і танцавальны фэст пройдуць у Беларусі да Дня пажылых людзей
Фота з архiва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь 1 кастрычніка адзначыць Дзень пажылых людзей, мерапрыемствы да якога будуць праводзіцца ў краіне з другой палавіны верасня да канца кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

28 верасня па ўсёй краіне пройдзе II Рэспубліканскі марафон скандынаўскай хадзьбы, які збярэ на сцяжыне здароўя пажылых аматараў актыўнага адпачынку. Масавы старт марафону дадуць у Баранавіцкім раёне. У мінулым годзе ў мерапрыемстве па ўсёй краіне прынялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек, а адкрываўся марафон у Салігорску.

29 верасня на тэрыторыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" пройдзе абласны баль для грамадзян пажылога ўзросту, а 30 верасня ў Мінску адбудзецца танцавальны фэст "На крылах танца".

Таксама 1 кастрычніка пажылыя аматары спорту змогуць прыняць удзел у адкрытых рэспубліканскіх спартыўна-масавых спаборніцтвах "Актыўнае даўгалецце - 2023" і наведаць міжпакаленчыя дыялогавыя пляцоўкі, дні адкрытых дзвярэй у розных установах, узнагароджванні пажылых валанцёраў, ветэранаў войнаў, працы і Узброеных Сіл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі