Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Кст 2015

Лукашэнка ўручыў Віктару Дробышу ордэн Францыска Скарыны

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў 24 кастрычніка творчы вечар Віктара Дробыша "Хіты і зоркі" ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна" і ўручыў кампазітару ордэн Францыска Скарыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка ўручыў Віктару Дробышу ордэн Францыска СкарыныВысокай дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь Віктар Дробыш удастоены за высокі ўзровень творчасці, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даўно не быў на такіх неафіцыйных мерапрыемствах, "але на пасадзе, на якой я служу народу, важна ўсё: калі прыйсці, на які канцэрт". Творчы вечар Віктара Дробыша, паводле слоў Прэзідэнта, - гэта якраз той выпадак, "калі трэба быць тут з нашымі беларусамі, любімымі артыстамі і любімым кампазітарам".

Лукашэнка ўручыў Віктару Дробышу ордэн Францыска СкарыныВіктара Дробыша звязваюць цёплыя дзіцячыя ўспаміны з вёскай Баршчоўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, і ён неаднаразова прызнаваўся, што многім абавязаны беларускай зямлі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цэніць Віктара Дробыша за яго творчасць, але "больш за ўсё за тое, што Вы ніколі, нават будучы далёка ад нашай Радзімы, калі аб нас не вельмі добра гаварылі, не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозненне ад асобных нашых "тварцоў".

Лукашэнка ўручыў Віктару Дробышу ордэн Францыска Скарыны"Скажу зноў жа аб нашых асобных "тварцах", творчых асобах, нават лаўрэатах Нобелеўскай прэміі, якія не паспелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар гразі выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазіцыйнасць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсць. Калі ты дрэнна гаворыш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць, ты, перш за ўсё, дрэнны сын", - працягнуў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што спецыяльна прыехаў на канцэрт, каб па прапанове творчых работнікаў Беларусі, Міністэрства культуры ўручыць Віктару Дробышу ордэн Францыска Скарыны - "заслужаную ўзнагароду як сапраўднаму беларусу, які горда нясе гэты сцяг ва ўсім свеце, у кожным кутку, дзе б Вы ні былі". "Сапраўднаму чалавеку, мужыку - сапраўдны мужчынскі падарунак", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі