31 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2015 года. Адпаведны ўказ нумар 529 кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прэмія прысуджана рэдактару аддзела спорту рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия" Сяргею Канашыцу, трэнеру-выкладчыку аддзялення веславання на байдарках і каноэ Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту Віктару Капітонаву, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Марыне Літвінчук.