Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2017

Лепшыя майстры шорт-трэка завершаць сезон Кубка свету на лёдзе "Мінск-Арэны"

Лепшыя майстры шорт-трэка завершаць сезон Кубка свету на лёдзе "Мінск-Арэны"9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канькабежны стадыён "Мінск-Арэны" ў бліжэйшы ўік-энд прыме фінальны этап Кубка свету па шорт-трэку. Па яго выніках стануць вядомы пераможцы і прызёры ў індывідуальных намінацыях, эстафетах і камандным заліку сезона-2016/2017, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія аматары спорту змогуць упершыню на ўласныя вочы назіраць за спаборніцтвамі мацнейшых майстроў шорт-трэка. На вядучых ролях тут традыцыйна знаходзяцца спартсмены Расіі, Нідэрландаў, Рэспублікі Карэя, Канады і Кітая. Беларусы пакуль не могуць пахваліцца высокімі дасягненнямі, але на сваёй арэне маюць намер паказаць свае лепшыя рэзультаты і парадаваць балельшчыкаў.

На лядовым авале "Мінск-Арэны" Беларусь прадставяць 9 удзельнікаў. У складзе дружыны гаспадароў, у прыватнасці, чэмпіёны і рэкардсмены краіны Максім Сяргееў, Яўген Рыжоў і Вера Трыбуль.

У пятніцу, 10 лютага, спаборніцтвы пачнуцца ў 11.00, 11 лютага - у 10.00, 12 лютага - у 9.30. Арганізатары кубкавага этапу падрыхтавалі для гледачоў фан-зоны для дарослых і дзяцей, балельшчыкі змогуць купіць спартыўную атрыбутыку і сувеніры. Само сабой зразумела, што ў пунктах грамадскага харчавання гасцям прапануюць разнастайныя напіткі, бутэрброды і ласункі. Юныя балельшчыкі і іх бацькі атрымаюць магчымасць пакатацца на каньках, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць арыгінальныя прызы.

Мінскі этап стане шостым у гэтым сезоне. Этапы кубка свету прымалі ўжо канадскі Калгары, амерыканскі Солт-Лейк-Сіці, кітайскі Шанхай, карэйскі Ганюн і нямецкі Дрэздэн. З наступнага сезона на этапах Кубка свету будуць разыгрывацца ліцэнзіі на зімовыя Алімпійскія гульні-2018, якія пройдуць у карэйскім Пхёнчхане. Беларускія майстры шорт-трэка разлічваюць атрымаць 2-4 алімпійскія ліцэнзіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі