Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Чэр 2023

Кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" пройдзе ў Іванаўскім раёне 12-13 жніўня

Кулінарны фестываль
Фото из архива

27 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XII Міжнародны фестываль фальклору "Мотальскія прысмакі" пройдзе ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна 12-13 жніўня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Мотальскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Піліповіч.

У бягучым годзе акцэнт будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах. У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Госці прымуць удзел у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю, вялікім святочным канцэрце, круглым стале "Нацыянальная кухня - ключ да дружбы народаў".

Таксама на "Прысмаках" чакаюць дэлегацыю з Іркуцкай вобласці. "У рамках сёмага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці, якое прайшло ў снежні мінулага года ў Іркуцку, падпісана пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Мотальскім сельскім Саветам і сельскім паселішчам Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці. Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць у жніўні на фестываль. Ва ўсякім разе, дамоўленасць аб гэтым ёсць", - сказаў Сяргей Піліповіч.

Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе ў час сталыпінскай рэформы. Жыхары Тургенеўкі пераважна выхадцы з Заходняга Палесся. Яны прывезлі з сабой і захавалі не толькі ўнікальную культуру земляробства, але і старадаўнія славянскія абрады і традыцыі. У вёсцы пабудаваны гісторыка-этнаграфічны музей, арганізаваны беларускі народны хор "Варэнічкі", пры школе дзейнічае фальклорная дзіцячая студыя "Рушнічок".

Праграма "Мотальскіх прысмакаў", як звычайна, задаволіць самых патрабавальнх аматараў. Гасцей чакаюць кейтэрынг па-мотальску, рады з мяснымі і рыбнымі далікатэсамі, выстаўка-дэгустацыя страў і напіткаў з традыцыйнай кухні матальчан, гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў-рамеснікаў. Хлебныя крамы прапануюць эка-хлеб на рошчыне. На пляцоўцы "Кухня здароўя" можна будзе пакаштаваць травяную гарбату і купіць зборы лекавых траў. Сваю прадукцыю прэзентуюць мясцовыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.

Не менш разнастайная забаўляльная праграма фэсту. Запланаваны фестывальны баль, майстар-класы палескіх бытавых танцаў, пляцоўкі народнай музыкі і гумару, шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці "Мотальскія перазвоны", вячэрняе фальк-шоу і святочны феерверк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі