Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2023

Класіка для ўсіх. Новы сезон стартуе ў Белдзяржфілармоніі 21 верасня

Класіка для ўсіх. Новы сезон стартуе ў Белдзяржфілармоніі 21 верасня
Фота з архiва

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы, 86-ы філарманічны сезон і новы сезон дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі стартуюць 21 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Галоўны дырыжор аркестра народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў уключыў канцэрт-адкрыццё ў цыкл "Класіка для ўсіх", які з поспехам прадаўжаецца ўжо не адзін год. Публіка ўпершыню пачуе сімфанічнае прысвячэнне маэстра Анісімаву "100 секунд", напісанае беларускім кампазітарам Галінай Гарэлавай.

У праграме таксама прагучыць цыкл "Карцінкі з выставы" рускага кампазітара Мадэста Мусаргскага ў аркестроўцы Марыса Равеля - яркі ўзор праграмнай музыкі, у якой спалучаюцца карцінкі з рэальнага жыцця з казачнай фантастыкай і вобразамі мінулага. Меламанаў парадуе і даўно не гучаўшы "Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам" Антаніна Дворжака ў выкананні прызнанага мэтра, народнага артыста Расійскай Федэрацыі, мастацкага кіраўніка Санкт-Пецярбургскага Дома музыкі Сяргея Ралдугіна.

Пачатак канцэрта ў 19.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі