Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліс 2016

Госці Вялікага тэатра Беларусі 15 лістапада наведаюць выстаўку слуцкіх паясоў і пачуюць старадаўнюю музыку

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гледачы "Сівой легенды" ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 15 лістапада змогуць наведаць выстаўку слуцкіх паясоў і пачуць старадаўнюю музыку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Вялікі тэатр рыхтуе для сваіх гледачоў сапраўднае свята, прыходзіць на якое можна ўжо ў 18.00. Менавіта ў гэты час адкрыюцца парадныя дзверы і гасцей сустрэне фолк-група HardWood. Гэта неверагодная музыка валынак, флейт і барабанаў перанясе як мінімум на чатыры стагоддзі назад - у час непрыступных замкаў з высокімі вежамі, княжацкіх баляў і палявання, шляхцічаў і нобіляў.

У фае тэатра адкрыецца выстаўка аднаго дня. Музей старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставіць слуцкія паясы. Чаму адзін слуцкі пояс іншым разам каштаваў даражэй, чым цэлая вёска? Чаму з часткі мужчынскага адзення пояс ператварыўся ў сапраўдны твор мастацтва, прызнаны ва ўсім свеце? Аб усім гэтым раскажа дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука.

На выстаўцы гледачы ўбачаць сучасныя копіі знакамітых слуцкіх паясоў, якія дакладна паўтараюць гістарычныя ўзоры. Цяпер, як і больш за два стагоддзі таму, паясы вырабляюць у Слуцку. У копіях выкарыстоўваюцца адноўленыя прыёмы ткацтва, сапраўдныя шаўковыя, залатыя і сярэбраныя ніткі, характэрная арнаментацыя і колеры. Новае жыццё слуцкіх паясоў - вынік шматгадовай работы вучоных Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, карпатлівай работы мастакоў і ткачоў РУП "Слуцкія паясы". Таксама на выстаўцы можна будзе ўбачыць літургічныя ўборы рымска-каталіцкіх святароў. Мастацкі тэкстыль, прыменены ў гэтых уборах, - каштоўны скарб беларускага мастацтва.

Прадоўжыцца цудоўны вечар ужо на галоўнай сцэне Вялікага тэатра - госці пачуюць шэдэўр нацыянальнага мастацтва - оперу "Сівая легенда" кампазітара Дзмітрыя Смольскага і аўтара лібрэта Уладзіміра Караткевіча. Гэты сапраўды ўнікальны твор пра каханне, вышэйшага за якое няма нічога на свеце, можна ўбачыць толькі ў тэатры: знайсці яго дзе-небудзь на прасторах Сусветнай сеткі наўрад ці атрымаецца. А аматарам высокага мастацтва шмат аб чым скажа імя рэжысёра-пастаноўшчыка оперы - паставіў спектакль на сцэне Міхаіл Панджавідзэ. Выконваць галоўныя партыі 15 лістапада будуць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна (Ірына), Сяргей Франкоўскі (Раман), Уладзімір Пятроў (Кізгайла) і заслужаныя артысты Беларусі Аксана Якушэвіч (Любка), Алег Мельнікаў (Наёмнік). За дырыжорскім пультам - маэстра Андрэй Іваноў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі