Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2022

Горкі прымуць трэці этап фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу"

Горкі прымуць трэці этап фестывалю
Фота НАК Беларусі

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокi. Крок да Алiмпу" прадаўжае сваё шэсце па гарадах Беларусі. Пасля Рэчыцы, Століна і Навагрудка 22-23 ліпеня свята пройдзе ў Горках, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Горад у Магілёўскай вобласці з XIX стагоддзя з'яўляецца цэнтрам падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі, студэнты Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі на працягу многіх гадоў уваходзяць у лік лепшых на міжнародных турнірах і ўніверсіядах. Фестываль "Вытокі" ў Горках пачнецца з традыцыйнага прэс-тура для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Яго ўдзельнікі наведаюць філіял Музея савецка-польскай баявой садружнасці, Батанічны сад БДСГА, дзе ўдзельнікі пазнаёмяцца з велікодным абрадам "Валачобнікі" ад калектыву "Паршынскія зоры", а таксама даведаюцца аб прадукцыі брэнда "Малочныя горкі".

У Год гістарычнай памяці кожны горад у праграме культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі" зробіць асаблівы акцэнт на сваёй культурнай спадчыне. У Горках тэма свята - "Земляробчая школа". Таксама ў першы дзень фестывалю пройдзе семінар "Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння" з удзелам спецыялістаў БДУФК, Вышэйшай школы трэнераў і спартыўных арганізацый Магілёўскай вобласці. Беларуская алімпійская акадэмія арганізуе семінар-практыкум, удзельнікі якога азнаёмяцца з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя. У гарадскім Доме культуры пройдуць майстар-класы "Маляванка. Вытокi самабытнага мастацтва". Першы дзень фестывалю завершыцца канцэртам арганнай музыкі Валерыя Шмата.

Цэнтральным месцам другога дня свята стане галоўная плошча на вуліцы Якубоўскага. Там усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у алімпійскім квесце, паспаборнічаць у спартыўных конкурсах, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Спартыўныя пляцоўкі будуць арганізаваны па больш як 20 відах спорту. Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстаўка-продаж "Беларускія брэнды".

Акрамя таго, будзе прадстаўлена перасовачная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Свой стэнд плануе арганізаваць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У Горкі прыедзе і гоначны грузавік каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Пасля спартыўных баталій адбудзецца прэзентацыя калекцый адзення праекта "Роднае - моднае" ад беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы пройдзе конкурс маладых вакалістаў. Яго лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама змогуць у далейшым прыняць удзел у майстар-класах вядучых настаўнікаў краіны. Фестывальная праграма ў Горках прадоўжыцца вячэрняй канцэртна-забаўляльнай праграмай з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а завершыцца свята яркім феерверкам.

Пасля Горак фестываль "Вытокі" прымуць Полацк (12-13 жніўня) і Капыль (26-27 жніўня). Галоўная мэта праекта - раскрыццё патэнцыялу рэгіёна праз спорт, культуру, навуку і адукацыю. Арганізатары фестывалю - Нацыянальны алімпійскі камітэт, Федэрацыя прафсаюзаў, ТАА "АртХаос" і ТАА "БелБрэндАўдыт".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі