Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Чэр 2023

Фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" пройдзе ў Паставах 9-11 чэрвеня

Фестываль народнай музыкі
Фота з архiва

8 чэрвеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Паставах 33-і раз пройдзе міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Пастаўскім райвыканкаме.

Свята прадоўжыцца з 9 па 11 чэрвеня. Як адзначылі ў райвыканкаме, стартавы дзень фестывалю будзе напоўнены душэўнай і сямейнай атмасферай. Запрошаныя творчыя калектывы з-за мяжы выступяць з канцэртамі для вясковых жыхароў у некалькіх аграгарадках Пастаўшчыны. У райцэнтры пройдуць літаратурна-музычны вечар, спартыўныя спаборніцтвы, свята традыцыйнай творчасці да 25-годдзя дома рамёстваў "Стары млын". Госці фестывалю змогуць наведаць выставы ў палацы Тызенгаўзаў і ў Доме рамёстваў.

Асноўныя масавыя ўрачыстасці чакаюцца 10 чэрвеня. У гонар свята пройдзе гашэнне паштовай маркі "Пастаўшчына: фестывальныя імгненні". У 15.00 у Доме культуры адбудзецца традыцыйны конкурс калектываў і індывідуальных выканаўцаў "Хто каго?". Новыя выставы, яркі "Горад майстроў" з прадстаўнікамі ўстаноў культуры з усёй вобласці чакаюць гасцей фестывалю ў гэты ж дзень. На аглядзе-конкурсе падворкаў прадставяць элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Пастаўскага раёна - клёцкі з душамі. На ўрачыстае адкрыццё свята народнай музыкі яго гасцей і ўдзельнікаў запросяць на плошчу Леніна ў 20.00. Гледачы ўбачаць музычна-тэатралізаваны паказ патрыятычнай тэматыкі, незабыўнае лазернае шоу і пабываюць на канцэрце эстрадных выканаўцаў. А для самых энергічных і стойкіх пасля святочнага феерверка апоўначы пройдзе дыскатэка пад адкрытым небам. Тут лепшыя дыджэі вобласці не дадуць нікому сумаваць і паспрабуюць уразіць моладзь сваімі рытмічнымі міксамі.

У нядзелю, 11 чэрвеня, аматараў класічнай музыкі чакае канцэрт у касцёле. Таксама ў праграме заключнага дня фестывалю значацца канцэрт духавога аркестра, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, тэатралізаванае шэсце гасцей і ўдзельнікаў музычнага свята і заключны гала-канцэрт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі