Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліс 2023

Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў Мінску 21 лістапада

Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў Мінску 21 лістапада
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў Мінску 21 лістапада. Аб гэтым журналістам паведаміла дырэктар ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска" Таццяна Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе 21 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай гарадской бібліятэцы. Гэта будзе добры інструмент папулярызацыі дзіцячай (беларускай і не толькі) кнігі. Мы плануем запрасіць Саюз пісьменнікаў Беларусі, а таксама нашы выдавецтвы. Калі мы праводзілі Ноч бібліятэк, мы не чакалі, што будзе куплена столькі кніг на беларускай мове. Тады ў нас былі арганізаваны беларускамоўныя пляцоўкі, прыходзілі бацькі, якія прыводзілі дзяцей на сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, куплялі кнігі", - расказала Таццяна Швед.

Галоўны рэдактар часопіса "Качели" Таццяна Гуляева адзначыла, што сёння дзіцячыя выданні, якімі б яны цудоўнымі ні былі, маюць патрэбу ў падтрымцы ідэолагаў, педагогаў і бібліятэкараў. "Дзіцячы часопіс сёння павінен быць у класе, у школе. З бібліятэкі ён павінен хадзіць па класах. Сучасныя дзеці настолькі заняты, што часам ім няма калі схадзіць у школьную бібліятэку, а калі ён (часопіс. - Заўвага БЕЛТА) будзе ў класе, яны яго паглядзяць. Гэта наша агульная работа", - падкрэсліла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі