Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2023

Больш за 770 тыс. грамадзян прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці

Больш за 770 тыс. грамадзян прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 770 тыс. грамадзян прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Незалежнасці, паведаміў журналістам начальнік аддзела па масавых мерапрыемствах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Станілевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Органамі ўнутраных спраў забяспечана ахова грамадскага парадку і бяспека дарожнага руху пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці. У саміх мерапрыемствах удзельнічалі больш за 770 тыс. грамадзян. Мы ажыццяўлялі мерапрыемствы надгляду больш як у 50 населеных пунктах. У прынцыпе ніякіх сур'ёзных правапарушэнняў, рэзанансных злачынстваў не зафіксавана", - расказаў Уладзімір Станілевіч.

Паводле яго слоў, у горадзе Мінску была арганізавана работа больш як 70 пунктаў пропуску. "Грамадзяне добразычліва праходзілі мерапрыемствы надгляду. Хацелася б падзякаваць за тое, што некаторыя найбольш свядомыя прыходзілі загадзя, што палегчыла правядзенне надгляду і практычна выключыла чэргі. Патрабаванні ў нас не змяняюцца ўжо на працягу доўгіх гадоў - гэта выключэнне знаходжання пры грамадзянах якіх-небудзь забароненых прадметаў, колюча-рэжучых і іншых выбуховых рэчываў. Паўтаруся, што ў цэлым надзвычайных здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў і на прылеглай тэрыторыі не дапушчана", - дадаў начальнік аддзела.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі