Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2023

Больш як 57 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе

Больш як 57 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе
Фота з архiва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі 57 044 жыхары суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку года Беларусь без віз наведалі 41 428 грамадзян Літвы, 8 410 грамадзян і 2 262 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 4 944 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 442 030 іншаземцаў: 289 691 грамадзянін Літвы, 29 141 неграмадзянін і 96 544 грамадзяніны Латвіі, а таксама 26 654 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі