Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Крс 2024

Бокій выйграў трэцяе золата на чэмпіянаце Еўропы па параплаванні

Бокій выйграў трэцяе золата на чэмпіянаце Еўропы па параплаванні
Ігар Бокій. Фота НАК

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец-паралімпіец Ігар Бокій атрымаў чарговую перамогу на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату, які праходзіць у партугальскім Фуншале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвер спартсмены разыгралі 23 камплекты ўзнагарод, Бокій выступаў на дыстанцыі 50 м вольным стылем у класе S13. Ранішнюю кваліфікацыю Ігар закончыў з лепшым рэзультатам, у вячэрнім фінале беларус таксама фінішаваў першым, дакрануўшыся да борціка ўсяго на 0,02 сек. хутчэй за ўкраінца Аляксея Вірчанку, і на 0,04 сек. раней за яго суайчынніка Максіма Вяраксу. Гэта золата стала для Бокія трэцім на турніры ў Фуншале, раней 16-разовы паралімпійскі чэмпіён быў мацнейшым на стаметроўках вольным стылем і батэрфляем, а таксама браў серабро на дыстанцыі 100 м на спіне.

Акрамя таго, 25 красавіка за ўзнагароы на стаметроўцы вольным стылем у класе S12 змагаўся наш Дзмітрый Салей, які паказаў у выніку пяты рэзультат. Пасля пяці дзён спаборніцтваў у актыве беларускай каманды шэсць медалёў кантынентальнага форуму - тры залатыя, адзін сярэбраны і два бронзавыя. Чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату прадоўжыцца па 27 красавіка, у пятніцу плыўцы вызначаць прызёраў у 19 відах праграмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі