Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Снж 2023

БЕЛТА стала лаўрэатам спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі

БЕЛТА стала лаўрэатам спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі
Фота з архiва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

За выдатныя дасягненні ў галіне тэатральнага, музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Сярод удастоеных гэтай высокай узнагароды - Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Генеральная пракуратура. Яны адзначаны спецпрэміяй за значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і рэалізацыю праектаў "Апошнія сведкі", "Генацыд. Без права на жыццё".

Кніга "Апошнія сведкі" - гэта сумесны творчы праект БЕЛТА і Генеральнай пракуратуры. У выданне ўвайшлі гісторыі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, запісаныя следчымі ў час расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Матэрыялы журналістаў, якія цэлы год публікаваліся на рэсурсах БЕЛТА, пакладзены ў аснову кнігі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.

Аўтары праекта спадзяюцца, што выданне дапаможа чытачу, асабліва маладому, убачыць гісторыю вачамі непасрэдных відавочцаў тых страшных падзей, сфарміраваць правільны погляд на Вялікую Айчынную вайну. У канчатковым выніку гэта будзе садзейнічаць выхаванню сапраўдных патрыётаў, людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, гатовых змагацца за свабоду і незалежнасць сваёй краіны, за захаванне міру і недапушчэнне трагедыі, падобнай да той, якую перажылі беларусы ў час вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі