Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2020

БЕЛТА падрыхтавала серыю плакатаў "Беларусь памятае" да 75-годдзя Вялікай Перамогі

БЕЛТА падрыхтавала серыю плакатаў
Плакат у Маладзечне

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі Беларускае тэлеграфнае агенцтва  падрыхтавала 11 плакатаў з серыі "Беларусь памятае". Яны выкарыстаны для стварэння білбордаў, якія размешчаны ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны.

У аснове плакатаў - архіўны фотаматэрыял Беларускага тэлеграфнага агенцтва, унікальныя кадры ваенных фотакарэспандэнтаў, якія сталі храністамі той вайны з першага і да апошняга, пераможнага дня. Плакаты - гэта яшчэ адна магчымасць данесці да кожнага памяць аб гераічнай Перамозе народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Размяшчэнне білбордаў будзе садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці аб вайне, аб людзях, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі і Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Усю серыю плакатаў можна паглядзець і спампаваць на сайце БЕЛТА http://www.belta.by/posters/.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі