Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Снж 2017

Беларускія палярнікі адкрылі сезон у Антарктыдзе

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія палярнікі адкрылі сезон у Антарктыдзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Начальнік 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў прыслаў рапарт Прэзідыуму НАН аб паспяховым правядзенні паветранай транспартнай аперацыі па разгрузцы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння экспедыцыі і пачатку сезона ў Антарктыдзе. "Разгрузка праводзілася ў аўральным рэжыме на працягу трох сутак. Палёты авіяцыі спыняліся толькі пры ўзмацненні скорасці ветру звыш 25 м/с. Груз экспедыцыі дастаўлены на Беларускую антарктычную станцыю ў поўным аб'ёме - страт і пашкоджанняў маёмасці няма. Паспяховаму правядзенню грузавой аперацыі ў многім садзейнічаў значны аб'ём падрыхтоўчых работ, выкананых удзельнікамі авангарднай групы экспедыцыі. Адзначаю самаадданую работу ў працэсе паветранай грузавой аперацыі ўсяго асабовага складу экспедыцыі, дакладнае і зладжанае ўзаемадзеянне экіпажаў навукова-даследчага судна і верталётнай авіяцыі", - сказана ў рапарце.

Асабовы склад экспедыцыі здаровы, на Беларускай антарктычнай станцыі ёсць неабходныя запасы паліва, прадуктаў харчавання, медыкаментаў. Там прадаўжаюцца работы па разгрузцы кантэйнераў з экспедыцыйным рыштункам і навуковымі прыборамі. Паралельна з правядзеннем першачарговых тэхнічных мерапрыемстваў выконваецца разгортванне прыборнай базы для навуковых даследаванняў.

Урачысты старт 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі быў дадзены 8 лістапада ў НАН. У гэтым годзе на лядовы кантынент для прадаўжэння работ па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў адправіліся 7 удзельнікаў. Гэта начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, інжынер-радыёметрыст Максім Гарбацэвіч, майстар па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў Артур Івашка, урач Дзмітрый Каўко, інжынер-механік Аляксей Захватаў, інжынер-геафізік Павел Шаблыка і майстар па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Уладзімір Несцяровіч. Чатыры з іх пабывалі ўжо ў Антарктыдзе, яшчэ тры - навічкі.

Ім трэба будзе не толькі правесці ўстаноўку модуляў, забяспечыць іх увод у рабочы стан, але і выканаць вялікі комплекс навуковых даследаванняў у адпаведнасці з дзяржпраграмай па асваенні Антарктыды. Гэта вывучэнне стану і маніторынг навакольнага асяроддзя Антарктыкі ў месцы базіравання станцыі, даследаванне стану азанасферы, ультрафіялетавай радыяцыі, клімату і іншых прыродных параметраў Антарктыкі, дэталёвыя даследаванні наземных і марскіх біялагічных рэсурсаў Антарктыкі з мэтай ацэнкі перспектыў іх далейшага выкарыстання, апрабаванне распрацаванага спецыяльна для Антарктыкі прыборнага абсталявання (радыёметры, магнітаметры, лідары і інш.) для даследавання снежнага і ледзянога покрыва, воднай сферы, атмасферы, горных парод, а таксама геалагічныя, геафізічныя, геахімічныя і іншыя даследаванні зямной паверхні і марскога дна каля берагоў Антарктыды з мэтай ацэнкі яе мінеральнага патэнцыялу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі