27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дызайнеры прадставяць свае калекцыі 30 кастрычніка на Тыдні моды ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Спецыяльна для маскоўскага тыдня моды, які пройдзе з 29 кастрычніка па 3 лістапада, дызайнер-рэнаватар Юлія Латушкіна і дызайн-студыя "PaRus Jeans" выпусцілі новыя калекцыі "Sинева" і "Сезоны".
Пасля 4-гадовага перапынку (апошні раз удзел у Тыдні моды ў Маскве прымаў Іван Айплатаў у 2010 годзе) беларуская мода вяртаецца на расійскі подыум.
Ідэйным натхняльнікам для новай калекцыі Латушкінай стаў літаратурны вобраз Ганны Карэнінай, складанай, самадастатковай, свабоднай у сваім выбары жанчыны. Каляровую палітру Юлія запазычыла ў знакамітай гжэльскай керамікі - аўтэнтычнай рускай тэхнікі роспісу фарфору і фаянсу. Адсюль і назва калекцыі - "Sинева".
Калі калекцыя Юліі арыентавана на стварэнне вобраза незалежнай жанчыны, то калекцыя дызайн-студыі "PaRus Jeans" зацікавіць актыўную моладзь. Адметная асаблівасць калекцыі "Сезоны" - змешванне розных напрамкаў у адзінае цэлае.
Поспех цяперашняга паказу прызначаны пракласці дарогу далейшаму супрацоўніцтву беларускіх дызайнераў з Маскоўскім тыднем моды. Куратар беларускіх удзельнікаў дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Алена Троіцкая расказала, што ў наступным годзе плануецца арганізаваць беларускі дзень у час Тыдня моды ў Маскве і паказаць, што Беларусь не толькі спартыўная, але і модная. Плануецца, што ў пацвярджэнне гэтага на паказе будзе прысутнічаць алімпійскі чэмпіён па фрыстайле Антон Кушнір.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|