Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Сак 2023

Беларуска Юлія Апанасовіч стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету па боксе

Беларуска Юлія Апанасовіч стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету па боксе
Фота Pexels

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Індыі Нью-Дэлі набліжаецца да завяршэння 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У восьмы дзень спаборніцтваў адбыліся паўфінальныя паядынкі ва ўсіх дванаццаці вагавых катэгорыях. Прадстаўніца Беларусі Юлія Апанасовіч, якая выступае ў вазе да 52 кг, змагалася за выхад у фінал з кітаянкай Ву Ю. Па выніках паядынку ўсе суддзі аддалі перавагу азіяцкай спартсменцы. Тым не менш, Юлія стала ўладальніцай бронзавага медаля чэмпіянату свету, паколькі баі за трэцяе месца на турніры не праводзяцца. Па ходзе спаборніцтваў у Нью-Дэлі Апанасовіч паслядоўна перамагла румынку Аляксандру Георге, Ферузу Казакову з Узбекістана і Анджані Тэлі з Непала.

Усяго ўдзел у галоўных спаборніцтвах сезона для жанчын прынялі больш за 300 спартсменак з 65 краін, акрамя Апанасовіч на сусветным першынстве выступілі яшчэ пяць беларусак. Вікторыя Кебікава дайшла да чвэрцьфіналу ў вагавой ктаэгорыі да 81 кг, на стадыі адной восьмай фіналу барацьбу за медалі завяршылі Ала Івашкевіч (да 60 кг) і Аліна Вебер (да 75 кг), а Яна Бурым (да 50 кг) і Арына Данільчык (да 66 кг) не змаглі пераадолець бар'ер першага раўнда. Чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын у Індыі завершыцца 26 сакавіка паядынкамі за залатыя ўзнагароды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі