Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Крс 2014

Беларускі штангіст Андрэй Арамнаў заваяваў бронзу на чэмпіянаце Еўропы

Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 Андрэй Арамнаў на чэмпіянаце Еўропы 12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 Андрэй Арамнаў 12 красавіка паспяхова вярнуўся на міжнародную арэну пасля 4-гадовага перапынку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвах чэмпіянату Еўропы, які падыходзіць да завяршэння ў ізраільскім Тэль-Авіве, беларускі штангіст выступіў у вагавой катэгорыі да 105 кг. У першым практыкаванні - рыўку, Арамнаў паказаў лепшы рэзультат - 184 кг (малы залаты медаль), а ў другім - штуршку, узяў 212 кг і з сумай 396 кг заняў 3-е месца ў падагульняючым пратаколе, стаўшы ўладальнікам бронзы ў суме дваябор'я 93-га па ліку кантынентальнага першынства па цяжкай атлетыцы. Чэмпіёнам Еўропы ў гэтай вагавой катэгорыі стаў расіянін Андрэй Дземанаў - 405 кг (183 кг - рывок + 222 кг - штуршок), а серабро ў яшчэ аднаго расійскага атлета Цімура Наніева - 404 кг (182 кг - рывок + 222 кг - штуршок).

Да гэтага выхаду на памост Андрэй Арамнаў, якому 17 красавіка споўніцца 26 гадоў, прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы-2010 у Мінску. Тады барысаўчанін стаў пераможцам у вагавой катэгорыі да 105 кг, але потым быў дыскваліфікаваны за прымяненне допінгу. З таго часу Арамнаў не прымаў удзел у вялікіх міжнародных спаборніцтвах з-за траўмы, хоць і заяўляўся на шэраг турніраў.

На цяперашнім чэмпіянаце Еўропы ў актыве зборнай Беларусі яшчэ дзве ўзнагароды: Дзіна Сазанавец (вагавая катэгорыя да 69 кг) стала ўладальніцай золата, набраўшы ў суме дваябор'я 245 кг (рывок - 115 кг + штуршок - 130 кг), а Станіслаў Чадовіч (вагавая катэгорыя да 62 кг) стаў сярэбраным прызёрам кантынентальнага форуму з рэзультатам 293 кг (135 кг + 158 кг).

Чэмпіянат Еўропы-2014 не з'яўляецца адборачным на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Розыгрыш алімпійскіх ліцэнзій пачнецца на чэмпіянаце свету бягучага года, які пройдзе ў лістападзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі