Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Лют 2023

Беларускі дзіцячы фонд запускае з 1 сакавіка марафон міру і дабра

Беларускі дзіцячы фонд запускае з 1 сакавіка марафон міру і дабра
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзіцячы фонд запускае з 1 сакавіка марафон міру і дабра, паведаміла ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду Людміла Кандрашова.

"У Год міру і стварэння, у свой юбілейны год 35-годдзя мы аб'яўляем марафон міру, дзяцінства, стварэння, дабраты і міласэрнасці. З 1 сакавіка да канца года ва ўсіх рэгіёнах будуць праводзіцца святочныя мерапрыемствы з прыцягненнем усіх слаёў насельніцтва, у тым ліку па закупцы медыцынскага, рэабілітацыйнага абсталявання для дапамогі канкрэтным дзецям і медыцынскім установам, аснашчэння дамоў сямейнага тыпу. Сумесна з рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства мы будзем праводзіць акцыю "Кветкі дабра" па ўсёй краіне, з прыцягненнем дзяцей з дамоў сямейнага тыпу, высадзім з дзецьмі яблыневы сад", - расказала Людміла Кандрашова.

Паводле яе слоў, фонд будзе прадаўжаць работу па арганізацыі аздараўленчых і рэабілітацыйных змен для аздараўлення дзетак з перанесенымі цяжкімі анкалагічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі ў "Надзеі" і "Зубраняці". "Мы ідзём туды, дзе ў нас маюць патрэбу. Таму мы будзем прадаўжаць дапамагаць дзецям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, асаблівую ўвагу накіроўваючы на юнакоў і дзяўчат, якія зведалі насілле. У нас будуць распрацаваны пэўныя праграмы псіхалагічнай падтрымкі. Мы будзем гаварыць пра нашу гісторыю, будзем вучыць нашых дзяцей шанаваць і памятаць гісторыю краіны, наведваць мемарыялы, воінскія пахаванні і добраўпарадкоўваць іх", - адзначыла старшыня праўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі