Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2024

Беларусь увайшла ў топ-8 зборных сусветнага пляжнага футбола

Беларусь увайшла ў топ-8 зборных сусветнага пляжнага футбола
Фота АБФФ

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе паднялася на 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад стартам нядаўняга чэмпіянату свету беларусы займалі 16-ю пазіцыю, а пасля выдатнага выступлення ў Дубаі яны падняліся на 12 радкоў. У сталіцы ААЭ беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада зрабілі сапраўдны фурор, заняўшы чацвёртае месца сярод 16 лепшых каманд планеты. Па ходзе турніру зборная Беларусі перамагла каманды Сенегала, Японіі, Калумбіі і Партугаліі. У паўфінале было паражэнне ад італьянцаў у серыі пасляматчавых пенальці, а ў паядынку за бронзу беларусы ўступілі іранцам. Лідар атак беларускай дружыны Ігар Брыштэль стаў лепшым бамбардзірам планетарнага форуму, забіўшы тузін мячоў у вароты сапернікаў.

Чэмпіёнамі свету 15-ы раз сталі бразільцы, якія абыгралі ў вырашальным паядынку італьянцаў. Акрамя гэтых каманд вышэй за Беларусь у сусветным рэйтынгу знаходзяцца зборныя Партугаліі, Расіі, Іспаніі, Японіі і ААЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі