Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліп 2017

Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адкрылася ў Мінску

Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адкрылася ў Мінску10 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адкрылася ў Мінску. На цырымоніі прысутнічалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Ёхана Брант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ёханы Брант, адкрыццё дыппрадстаўніцтва з'яўляецца знакавай падзеяй для Нідэрландаў і Беларусі, асабліва з улікам 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Яна адзначыла сувязь Нідэрландаў з эвалюцыяй і падзеямі ў Беларусі за апошнія гады з улікам суседства з Еўрасаюзам. "У гэтыя гады мы дасягнулі вялікага прагрэсу, але ў нашых адносінах заставаліся складанасці. Тым не менш нам заўсёды ўдавалася канструктыўна супрацоўнічаць ва ўстанаўленні адносін", - заявіла генеральны сакратар.

Адным з паспяховых прыкладаў супрацоўніцтва з'яўляецца праграма "Дзеці Чарнобыля", па якой беларускія дзеці ва ўзросце ад 7 да 11 гадоў наведваюць Нідэрланды. За многія гады гэта невялікая ініцыятыва ператварылася ў вядомую праграму, у якой удзельнічаюць дзясяткі галандскіх муніцыпалітэтаў.

Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адкрылася ў Мінску"Мы ўпэўнены, што наша прысутнасць тут дапаможа нам больш цесна супрацоўнічаць, падтрымліваць мір, стабільнасць і працвітанне вашага народа і рэгіёна", - сказала Ёхана Брант.

Яна таксама адзначыла, што Нідэрланды высока ацэньваюць сумесныя пачынанні ў галіне культуры і спорту. "Таму я ўскладаю вялікія надзеі на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату свету па футболе ў канцы бягучага года, калі нашы "Аранжавыя львы" зноў сустрэнуцца з "Белымі крыламі" Беларусі. Гэта страсць да футбола і спорту, якую падзяляюць нашы краіны, - выдатны спосаб палепшыць адносіны. Я жадаю абедзвюм камандам усяго найлепшага і спадзяюся на захапляльную гульню", - дадала прадстаўнік МЗС Нідэрландаў.

Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адкрылася ў МінскуАдказваючы на пытанні журналістаў, Ёхана Брант яшчэ раз падкрэсліла, што двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Нідэрландаў актыўна развіваецца, і выказала надзею на яго далейшае развіццё па розных напрамках. Адкрыццё аддзялення пасольства яна назвала першым крокам, за якім адбудзецца назначэнне канкрэтнага дыпламата, які будзе прадстаўляць інтарэсы Нідэрландаў у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі