Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Жніво-2017 у Беларусі: людзі, лічбы і адзін дзень за штурвалам камбайна ў 90 секундах відэа

Жніво-2017 у Беларусі: людзі, лічбы і адзін дзень за штурвалам камбайна ў 90 секундах відэа

Жніво-2017 у Беларусі: людзі, лічбы і адзін дзень за штурвалам камбайна ў 90 секундах відэа
20 Жнв 2017

Да завяршэння жніва-2017 застаюцца лічаныя дні. І ў гэтыя спякотныя, сапраўды гарачыя гадзіны жніўня асноўныя сілы аграрыяў краіны сканцэнтраваны на палях Віцебскай, поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей – з-за кліматычных асаблівасцей ураджай тут збіраюць у апошнюю чаргу.

Гэтым летам, калі з розных кропак свету часам прыходзяць навіны аб стыхійных бедствах, задача сабраць ураджай без страт мае асаблівае значэнне. І беларускія аграрыі ўжо набліжаюцца да фінішу жніва-2017: да 19 жніўня па краіне сабралі больш за 6,5 млн тон збожжа на 83,6 % плошчы, пры гэтым лідар па намалоце – Мінская вобласць, па ўраджайнасці – Гродзенская.

Завяршальны этап уборкі і выкананне задач, пастаўленых на селектарнай нарадзе, у нядзелю 20 жніўня асабіста праінспектаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, з борта верталёта агледзеўшы раёны трох абласцей. Дарэчы, яшчэ раніцай аграрыі Магілёўскага рэгіёна перадалі кіраўніку дзяржавы святочны каравай у гонар сабранага мільёна тон збожжа.

Нават у насычаным, напружаным графіку ўборачнай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах стараліся знайсці мінуты, каб адзначыць працу людзей, чые імёны стаяць за лічбамі статыстыкі ў штодзённых навінах. І сёння яны – камбайнеры і памочнікі, вадзіцелі, студатрадаўцы – героі рэпартажу з палёў.

Адзін дзень беларускага камбайнера за 90 секунд
Сямейны экіпаж – Таццяна і Павел Богданы
Сямейны экіпаж – Таццяна і Павел Богданы
Сямейны экіпаж – Таццяна і Павел Богданы
Сямейны экіпаж – Таццяна і Павел Богданы
1 2 3 4      Наступная