Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
11 Лют 2015

Больш як 380 экспанентаў з 28 краін свету, рэкордная пляцоўка на паўтары тысячы квадратных метраў, першы ў гісторыі форуму Міжнародны сімпозіум літаратараў і прысвячэнне дзвюм важнейшым падзеям года – такія толькі першыя лічбы і дасягненні XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, што адкрылася 11 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭКСПА".  

Ганаровым госцем мінскай выстаўкі ў гэтым годзе стаў Кітай: экспазіцыя Паднябеснай заняла амаль 400 квадратных метраў і прадстаўляе больш як 5 тысяч кніг. На стэндах Расіі, якая атрымала статус цэнтральнага экспанента, – больш за 2 тысячы выданняў. Сярод іншых буйнейшых гасцявых пляцовак – Германія, Францыя, Іран, Вялікабрытанія…

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі аб'яднала некалькі тэматычных зон, у ліку якіх "Мая Беларусь", энцыклапедычная, вучэбная, дзіцячая і, вядома, літаратурна-мастацкая кніга. Сярод унікальных выдавецкіх навінак, прадстаўленых на гэтым форуме – альбом "Слуцкiя паясы i еўрапейскi тэкстыль XVIII ст. Малы лексiкон", "Вялікая энцыклапедыя Вялікага тэатра Беларусі", прэзентаваная зоркамі галоўнай опернай сцэны, праект "Беларусь вачыма кiтайцаў", том серыі "Знакамітыя людзі Беларусі", прысвечаны легендарнаму Аляксандру Мядзведзю

Галоўнымі тэмамі XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу названы 70-годдзе Вялікай Перамогі і аб'яўлены ў Беларусі Год моладзі.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі з прывітаннем выступілі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Республікі Беларусь Ігар Бузоўскі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і намеснік начальніка Кітайскай дзяржаўнай адміністрацыі радыё, кіно і тэлебачання, намеснік начальніка дзяржаўнага ўпраўлення па справах аўтарскага права Янь Сяахун.

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Кітай – ганаровы госць XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
фотаальбом БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх"
1 2      Наступная