Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ХХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце

ХХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце

ХХ Міжнародны тэатральны фестываль
20 Врс 2015

Міжнародны фестываль "Белая вежа", які стаў візітнай карткай беларускага Брэста, у юбілейны год сабраў у культурнай сталіцы-2015 уладальнікаў Гран-пры розных гадоў. Заяўкі на ўдзел у форуме падалі каля 100 тэатраў з усяго свету, з якіх эксперты адабралі 13 калектываў з Балгарыі, Чэхіі, Германіі, Ізраіля, Туніса і Таджыкістана. Жыхары і госці горада над Бугам убачылі 25 спектакляў паводле твораў беларускіх і сусветных класікаў, у тым ліку драматычныя, вулічныя, лялечныя, музычныя і пластычныя пастаноўкі. У тэатральнай афішы былі і нацыянальныя прэм'еры. На юбілейным фестывалі артысты Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы прадставілі сумесны праект з польскім рэжысёрам Паўлам Пасіні – спектакль "Дзяды" паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча. У рамках форуму адбыліся дыскусіі, творчыя сустрэчы, майстар-класы з вядомымі рэжысёрамі і тэатральнымі крытыкамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Вулічны спектакль "Развітальная песня" тэатра "Бюро Падружы" (Польшча)
Вулічны спектакль "Развітальная песня" тэатра "Бюро Падружы" (Польшча)
Тэатр "Лучаферул" (Малдова) показаў спектакль "Адам і Ева
Тэатр "Лучаферул" (Малдова) показаў спектакль "Адам і Ева"
ХХ Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная