Новы год па кітайскім календары адзначылі 18 студзеня ў Мінску. Арганізатарам мерапрыемства выступіла пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры КНР.
Урачыстая цырымонія адбылася ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Тут адкрылася выстаўка традыцыйнай кітайскай культуры. Далей свята прадаўжалася на сцэне філармоніі. Гледачы ўбачылі тэатралізаваны паказ з удзелам артыстаў Ганьсускага тэатра песні і танца (КНР).
"Вясёлае свята Вясны-2017" у Беларусі мае дзве тэматыкі: 25-годдзе ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпадносін і традыцыйны кітайскі Новы год – Свята Вясны.
"Культура гэтага свята захоўвае глыбокія культурныя памкненні кітайскай нацыі, красамоўна і глыбока адлюстроўвае ідэал гармоніі паміж чалавекам і навакольным асяроддзем, якога кітайская цывілізацыя прытрымлівалася спакон веку", – адзначыў першы сакратар пасольства КНР у Беларусі Чжан Хунвэй.
Фота: Генадзь Жынкоў