Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Ураджай-2017 убіраюць у Беларусі: топ-10 кадраў з кожнага рэгіёна краіны

Уборка ўраджаю-2017 у Беларусі: 60 лепшых кадраў з усёй краіны

Уборка ўраджаю-2017 у Беларусі: 60 лепшых кадраў з усёй краіны
9 Жнв 2017

У гэты гарачы сезон каштоўная кожная мінута – і калі неабходна, працэс не спыняецца нават ўначы. На вагу золата ўсе дні без дажджоў і іншых анамалій надвор’я, таму задзейнічаны не толькі працоўныя будні, але і прывычныя выхадныя. І, вядома, асабліва цэняцца прафесіяналы, гатовыя хутка і якасна сабраць усё, што вырасцілі на палях краіны. У Беларусі для збору ўраджаю-2017 часу не так шмат, таму максімальная інтэнсіўнасць, тэмп і зладжаная работа ва ўсім ланцужку – задача нумар адзін.

Пытанні ўборкі збожжавых, і, зразумела, у цэлым харчовай бяспекі і экспартных магчымасцей краіны – на парадку дня самага высокага ўзроўню. У адноўленым фармаце селектарнай нарады – з кіраўнікамі ведамстваў і губернатарамі ўсіх рэгіёнаў – Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу надаць паскарэнне ўборачнай і не дапусціць страт. Дарэчы, паводле прагнозаў, у 2017 годзе Беларусь плануе экспартаваць прадуктаў харчавання прыкладна на $6 млрд.

Сёння тысячы аграрыяў і ўключаныя ў жніво энтузіясты (спецыялісты з іншых сфер, студэнты), уся гатовая выходзіць на палі тэхніка (камбайны, грузавікі, трактары), службы падтрымкі (ратавальнікі, медыкі, міліцыя і нават артысты) задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі. Праз аб’ектыў фотарэпарцёраў, якія таксама цяпер у полі, прапануем паглядзець, як убіраюць ураджай-2017 у Беларусі.

У падборцы Belarus.by – топ-60 самых яркіх "ураджайных" кадраў з усіх 6 абласцей краіны!

Брэсцкая вобласць
Брэсцкая вобласць
Брэсцкая вобласць
Брэсцкая вобласць
Брэсцкая вобласць
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная